Мабільны аператар Velcom – за рускую мову



Мабільны аператар Velcom не падтымлівае ініцыятыву каардынатара грамадзянскай кампаніі “Справаводства па-беларуску” Ігара Случака пра ўнясенне зменаў у закон “Аб абароне правоў сажыўцоў”. А гэтыя змены павінны гарантаваць атрыманне паслугаў на дзвюх дзяржаўных мовах, а таксама дзвухмоўную маркіроўку тавараў беларускіх вытворцаў.

„У мабільнай кампаніі лічаць, што гэта прывядзе да павелічэння дакументазвароту,” – кажа Ігар Случак.

– Мабільны аператар Velcom выступае супраць гэтай ініцыятывы, матывуючы тым, што ў вытворцы павінна застацца права, а не абавязак выкарыстоўваць дзве дзяржаўныя мовы. Маўляў, калі дзве дзяржаўныя мовы будуць паралельна выкарыстоўвацца – гэта можа аказаць негатыўны ўплыў на атрыманне інфармацыі кліентамі.

Іншы мабільны аператар – МТС наадварот не супраць падобнай прапановы, пра што паведаміў у сваім лісце, дасланым Ігару Случаку.

velcom_list

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя