Малавядомы Слонім



Спрадвечны горад Слонім заўсёды клікаў і кліча да сябе турыстаў з усяго свету. Яны з вялікай цікавасцю знаёмяцца з каталіцкімі і праваслаўнымі храмамі ў цэнтры горада, са старой сінагогай, якая была пабудавана ў 1642 годзе, але сёння на вачах губляе сваю прыгажосць і магутнасць, з мясцінамі, звязанымі з Сапегамі, Агінскімі, Пуслоўскімі. Цэнтр Слоніма і мікрараён Альбярцін – сапраўды прыгожыя. І тут ёсць, што паглядзець, сфатаграфаваць сабе на памяць.

Але давайце сёння павандруем далей ад цэнтра горада над Шчарай, паглядзім тое, куды турыстаў ніколі не водзяць, і нават слонімцы, спяшаючыся жыць, гэтага не заўважаюць. Многія не змогуць пазнаць тых вуліц, завулкаў, будынкаў, перакрыжаванняў, якія убачыў наш карэспандэнт, пяшком вандруючы па Слоніме.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара