Малая колькасць ахвотных прагаласаваць дома — адметнасць cёлетніх выбараў



Адметнасць парламенцкіх выбараў 2016 года — малая колькасць ахвотных прагаласаваць дома. Пра гэта распавёў каардынатар кампаніі «Права выбару» па Гомельскай-Цэнтральнай акрузе №33 Алег Шабетнік.

Паводле назіральніка, галасаванне дома практычна не адбываецца.

— Мы былі на 31-ым участку, там нуль — аніводзін чалавек яшчэ не запісаўся. На 32-ім участку запісаліся 2 чалавекі, на 33-ім — 4 чалавекі. Я ўспамінаю прэзідэнцкія выбары і мясцовыя выбары, калі дома галасавалі па 200 чалавек за 2 гадзіны. Нешта змянілася, відаць, у нашым Выбарчым кодэксе, або ім паступілі іншыя ўказанні.

Як адзначаюць назіральнікі, у час папярэдніх выбараў менавіта падчас галасавання дома з’яўлялася магчымасць для фальсіфікацыяў.

Беларускае Радыё Радыё