Маленькіх беларусаў абароняць ад шкоднай інфармацыі



Дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект па абароне дзяцей ад інфармацыі, што наносіць шкоду іх здароўю і развіццю. Цяпер юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць дзейнасць па вытворчасці і распаўсюду інфармацыйнай прадукцыі, будуць абавязаны прысвойваць ёй знак узроставай катэгорыі.

У камп’ютарных клубах, інтэрнэт-кафэ, установах адукацыі прыйдзецца выкарыстоўваць «праграмна-апаратныя сродкі фільтрацыі, якія дазваляюць не дапусціць распаўсюду сярод дзяцей шкоднай інфармацыі».

Каардынаваць гэтую дзейнасць будзе грамадска-кансультатыўная рада, якую плануецца стварыць пры ўрадзе.

БЕЛТА