Малы памежны рух – на карысць жыхароў памежжа



Актывісты арганізацыі “Вольны горад” працягваюць знаёміць людзей Камянеччыны і Жабінкі з інфармацыяй пра Малы памежны рух. Гэта ўжо не першы дэсант валанцёраў арганізацыі ў гэтыя мясціны.

DIGITAL CAMERA

„Прыемна, што людзі ўжо ведаюць пра магчымасці, якія мог бы даць Малы памежны рух, і жыва адгукаюцца на інфармацыю,” – кажа актывістка арганізацыі Паліна Шарэнда-Панасюк:

– Паездкі ў Польшчу шмат каму далі эканамічную палёгку. І тое, што ўлады тармозяць гэта ўсяляк ужо не адзін год, – гэта выклікае вельмі вялікае абурэнне людзей. Таму што ў гэтых мястэчках беспрацоўе, няма прамысловасці, людзі фактычна жывуць са сваёй прысядзібнай гаспадаркі.

Паводле Паліны Шарэнды-Панасюк, у Камянцы і Жабінцы пражывае ад 8 – да 12 тысяч чалавек, якія патэнцыйна могуць скарыстацца Малым памежным рухам, калі ўлады Беларусі нарэшце вырашаць гэтае пытанне на карысць мясцовых людзей.

Беларускае Радыё Рацыя