“Марш недармаедаў” крочыць па рэгіёнах Беларусі



На сваёй прэс-канферэнцыі арганізатары кампаніі “Марш недармаедаў” агучылі шэраг гарадоў, дзе адбудуцца бліжэйшыя акцыі пратэсту, накіраваныя на скасаванне Дэкрэту №3.

Апошнія масавыя пратэсты яскрава прадэманстравалі ўладам, што колькасць людзей, якія незадаволены гэтым дэкрэтам, аграмадная, кажа старшыня Руху “За свабоду” Юрый Губарэвіч.

– Відавочна, што такія дзеянні ўладай не прымаюцца да ўвагі. Яна сама справакавала выхад людзей на вуліцу. І аказалася, што яна была не гатовая да таго, што людзі выйдуць масава, асабліва выйдуць масава ў рэгіёнах. Гэта вялікі індыкатар, які сведчыць пра тое, што людзі ў рэгіёнах, дзе яны больш насцярожаныя, дзе існуе большае панаванне атмасферы страху, але тым не менш людзі пераадолелі ўсе гэтыя страхі і запалохванні з боку ўлады і выйшлі. 

Як паведамілі арганізатары кампаніі “Марш недармаедаў”, пратэстоўцы маюць тры галоўныя патрабаванні да ўладаў: скасаванне Дэкрэту аб дармаедах, змяненне эканамічнага курсу краіны і ўнясенне паправак у выбарчае заканадаўства Беларусі.

Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя