“Марш недармаедаў” пройдзе па ўсёй Беларусі



“Марш недармаедаў” будзе арганізаваны па ўсёй Беларусі. Прадстаўнікі аргкамітэту, у які ўвайшлі прадстаўнікі дзевяці палітычных партый і арганізацый, будуць дабівацца скасавання гэтак званага “дэкрэту аб дармаедах”.

2017-01-23_henadzich_tuneyadcy-news

Дзякуючы гэтаму дэкрэту ў Беларусі фактычна сфармавалася новая супольнасць беларусаў, якіх смела можна назваць „недармаедамі”, кажа адзін з прадстаўнікоў аргамітэту Маршу, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:

– Пачынаем з таго, што кажам: „Маршу недармаедаў – быць!” Я агучыў зараз афіцыйную назву тых акцый, якія будуць ладзіцца не толькі сіламі тых, хто ўвайшоў у аргкамітэт, але, мы спадзяёмся, тысячамі і тысячамі грамадзян Беларусі, якія сёння не ўваходзяць ні ў якія арганізаваныя структуры, але маюць такое ж як і ў нас стаўленне да дзеянняў беларускіх уладаў, маецца на ўвазе “дэкрэт аб так званых дармаедах”.

Арганізатары маюць намер правесці масавыя акцыі пратэсту супраць дэкрэту ў розных гарадах Беларусі ўжо ў лютым гэтага году. Агульнанацыянальны “Марш недармаедаў” прызначаны на Дзень Канстытуцыі, які адзначаецца 15 сакавіка.

Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя