Марыя Булавінская: Марыя Булавінская: У выніку Рэспубліка Беларусь паўстала ў сваіх сучасных межах



17 верасня 1939 года Заходняя Беларусь была далучаная да БССР. У савецкай гістарыяграфіі гэтая падзея падавалася як ўз’яднанне Беларусі і акт гістарычнай справядлівасці. Гісторык Марыя Булавінская гаворыць пра значэнне гэтай падзеі для сучаснай Беларусі.

– Была ўтворана дзяржаўная адзінка, якая аднак не мела самастойнасці і залежыла ад вярхушкі Савецкага Саюза, якая кіравала гэтай тэрыторыяй. Але так званае ўз’яднанне двух гэтых тэрыторый мела значэнне ў тым, што ўжо ў 90-х гадах была ўтворана незалежная Беларусь са сваімі межамі, у якія ўвайшлі Заходняя і Усходняя Беларусь.

Заходняя Беларусь у міжваенны час адносілася да ІІ Рэчы Паспалітай. Паводле Рыжскай мірнай дамовы 1921 года, каля 4,5 мільёнаў жыхароў Заходняй Беларусі часова сталі грамадзянамі ІІ-й Рэчы Паспалітай. А больш за 110 тысяч квадратных кіламетраў тэрыторый адышлі да Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя