Маштабны пажар у сталіцы Латвіі



Ратавальныя службы змагаюцца з вялікім пажарам у Рызе.

Па папярэдніх дадзеных, недалёка ад праспекта Свабоды (Brīvības gatvē) загарэўся склад. Над латышскай сталіцай падняўся высокі і густы слуп дыму.

На месцы здарэння працуе больш за 10 пажарных разлікаў. Тэрыторыя ачэплена, пра ахвяраў не паведамляецца.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Рыга