Медыяэксперт: Роля журналіста ў грамадскім жыцці ўзрастае



Роля журналістаў пакуль недаацэнена, – лічыць Віталь Мароз, кіраўнік праграм новых медыя ў ГА „Інтерньюз-Украіна”, адной з самых медыйных грамадскіх арганізацый ва Украіне.

Журналіст Беларускага Радыё Рацыя сустрэўся з медыяэкспертам у межах трэнінга па вэрыфікацыі інфармацыі для беларускіх журналістаў.

– Рэпутацыя журналіста адыгрывае ва Украіне вялікую ролю. Таму што журналісты – адны з актыўных лідараў думак. У фэйсбуку дзясяткі дысяч карыстальнікаў, і калі абмярковаецца нейкая важна тэма, напрыклад, карупцыі, крытыкі ўлады, то адным пастом у фэйсбуку можна ўзняць праблему на ўзровень значных дыскусій, якія потым перальюцца на тэлебачанне, у анлайн-выданні. І гэта добра. Зараз час эксперыментаў.

Віталь Мароз не быў у Беларусі амаль 5 гадоў, аднак прадстаўнікі „Белавія” спрабавалі не пусціць журналіста ў Беларусь і нават паставілі хлопцу ў пашпарт пячатку аб забароне ўезду. Аднак пасля інфармацыйнай хвалі ў сацыяльных сетках пячатка была скасаваная і журналіст змог прыляцець у Менск на сустрэчу з калегамі.

Беларускае Радыё Рацыя