Менгарвыканкам адмяніў сустрэчу з заяўнікамі Дня Волі



Прызначаная на сёння, 20 сакавіка, сустрэча з заяўнікамі Дня волі адмененая, паведаміў заяўнік ад Руху «За Свабоду» Аляксандр Русевіч. Па ягоных словах, яму патэлефанавалі з Менгарвыканкаму.

«Мне пазванілі і сказалі, сустрэчы не будзе. «Давядзем да вас нашае рашэнне ва ўстаноўленым законам парадку», — сказаў сайту Pyx.by Аляксандр Русевіч.

Гэта значыць, што адказ заяўнікі, хутчэй за ўсё атрымаюць па пошце.

«Улады паводзяць сабе безадказна, — пракаментаваў гэтае рашэнне Менгарвыканкама намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрый Меляшкевіч, — За той час, што застаўся, вельмі цяжка будзе праінфармаваць людзей пра маршрут і дзеянні пад час акцыі».

Адпаведна, дадаў ён, «верагоднасць непрадказальнага сцэнару павялічваюцца». «Асабліва ў сітуацыі, калі большасць лідараў апазіцыі знаходзяцца за кратамі», — заключыў Меляшкевіч.