Менск высвятляе колькасць беларускіх турыстаў у Егіпце



Міністэрства спорту і турызму Беларусі высвятляе з дапамогай Растурызму, колькі беларускіх турыстаў знаходзіцца ў Егіпце. Мяркуецца, што на егіпецкія курорты праз Маскву могуць лятаць да 30% беларусаў, якія купілі пуцёўкі ў гэтую краіну. Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартаменту па турызму Мінспорту Вадзім Кармазін.

У пятніцу расійскія ўлады прыпынілі палёты самалётаў у Егіпет да высвятлення прычын катастрофы А321, у якой загінулі 224 чалавекі. Арганізуецца вяртанне на радзіму расійскіх турыстаў. Беларускі бок спадзяецца, што падчас эвакуацыі расіян з Егіпту будуць эвакуяваныя і беларусы, піша Еўрарадыё.

БелТА паведамляе, што некаторыя беларускія турыстычныя кампаніі прыпыняюць продаж тураў у Егіпет з вылетам з Масквы.