Менская міліцыя шукае эксгібіцыяніста



Менская міліцыя шукае эксгібіцыяніста, які разгульваў па элітным раёне на ўскраіне сталіцы.

Паводле інфармацыі ГУУС Менгарвыканкама, 18 лютага ў Цэнтральнае РУУС сталіцы звярнуліся некалькі дзяўчат. Яны паведамілі, што на вуліцы Рачной невядомы малады чалавек дэманстраваў прахожым свае геніталіі.

belapan.by