Менскія дамоўленасці парушаюцца сістэматычна



Менскія дамоўленасці на Усходзе Украіны парушацца сістэмна і штодзённа. Толькі за мінулыя суткі баявікі непрызнаных ДНР і ЛНР 110 разоў абстралялі пазіцыі Узброеных сіл Украіны. Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр АТА украінскага Міністэрства абароны. Найбольш церпяць ад абстрэлаў жыхары сумежных з непрызнанымі рэспублікамі вёсак і пасёлкаў.

Пра штодзённыя абстрэлы распавядае Віктар Кравець, жыхар вёскі Врубівка Папаснянскага раёна Луганскай вобласці, што знаходзіцца непадалёк ад пазіцыяў баявікоў ЛНР:

– Чатыры снарады ў нас упалі ля чыгункы. Чыгунка моцна пацярпела. Тут, у цэнтры, упалі тры снарады. На ўскраіну сяла ўпалі яшчэ два снарады. Пацярпелі 24 будынкі, разбурэнні частковыя – дах, вокны.

Тым часам інфармацыйныя рэсурсы самаагалошаных рэспублік вінавацяць у гэтых абстрэлах украінскія ўзброеныя сілы.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя