Меркель: Уцекачоў, якія парушаюць закон, трэба высылаць



Заканадаўства ў адносінах да шукальнікаў прытулку, якія ўчынілі злачынства, павінна быць больш жорсткім, лічыць канцлер ФРГ Ангела Меркель.

У прыватнасці, уцекачоў-правапарушальнікаў неабходна пазбаўляць права на знаходжаньне ў Германіі раней, чым гэта робіцца цяпер, заявіла Меркель на канфэрэнцыі кіраўніцтва партыі ХДС у Майнцы.

Паводле канцлера, «склалася новая сытуацыя, і мы павінны нанова абдумаць, як прывесьці заканадаўства ў адпаведнасьць з рэальнасьцю, якая зьмянілася». Меркель не ўдакладніла, дзе павінна праходзіць мяжа цярпімасьці, але адзначыла, што правапарушэньні, падобныя тым, што здарылася ў Кёльне, могуць быць падставай для высылкі з краіны.

На канфэрэнцыі кіраўніцтва ХДС абмяркоўваліся наступствы навагодніх падзей у Кёльне, у тым ліку рэформа заканадаўства ў дачыненні да шукальнікаў прытулку і аблягчэньне магчымасьці высылкі злачынцаў-замежнікаў, а таксама ўзмацненьне жорсткасьці пакарання пры некаторых відах злачынстваў, напрыклад, пры нападах на паліцэйскіх.

У цяперашні час пазбаўленне права на прытулак і дэпартацыя зь Нямеччыны магчымыя, калі чалавек, які атрымаў статус уцекача, прысудам пазбаўлены волі ня менш як на тры гады. Пры больш мяккіх пакараннях пазбаўленьне прытулку магчымае, але не з’яўляецца абавязковым.

Радыё Свабода