Мікалай Бяльчук працявае трымаць галадоўку



Сям’я Бяльчукоў атрымала чарговы ліст са Следчага ізалятара №7 што ў Берасці ад свайго сваяка Мікалая. У лісце Мікалай (адзін з удзельнікаў гісторыі са стралянінай пад Маларытай) піша, што працягвае трымаць галадоўку, скардзіцца на здароўе і супрацьпраўныя дзеянні супрацоўнікаў установы ў дачыненні да яго. Пра змест ліста паведаміў ягоны бацька Іван:

РР: Наконт праваабаронцаў, неяк сувязь трымаеце?

– З Вялічкіным трымаем. Але што яны могуць? Юрыст у іх ёсць. Але ён без ліцэнзіі.

Праваабаронца з Берасця, Уладзімір Вялічкін:

– Максімальна стараемся дапамагчы. Мы гэтую сітуацыю ацанілі.  

Па словах Івана Бяльчука, ягоны сын трымае галадоўку “на знак пратэсту супраць ягонага змяшчэння ў ізалятар”. Па версіі ж сілавікоў, Мікалая накіравалі ў ізалятар за тое, што ён не адсядзеў ранейшы тэрмін за “гвалт, альбо пагрозу гвалату ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі”. “Слёзы наварочваюцца калі ён піша “прабачце, ужо ўсё вырашана”, – паведаміў Іван Бяльчук пра змест ліста ад сына. У дзяжурнай частцы ізалятару раней інфармацыю так і не пацвердзілі.

Таксама ў суботу раніцай Іван Бяльчук плануе перадаць заяву ў СІЗА з просьбай аб пераводзе Мікалая ў бальніцу.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.