Мікалай Шуст будзе дамагацца праўды



Для апраўдання беспадстаўнага лячэння ў псіхіятрычнай бальніцы ад алкагалізму і пастаноўкі на ўлік да нарколага  цяпер ужо былога вадзіцеля сельгаспрадпрыемства “Бярозаўскае” Мікалая Шуста з вёскі Кабакі, участковы Дзмітрый Гукін даслаў абласному нарколагу ілжывую характарыстыку.

img_4365

Пра гэта даведаўся Шуст, які звярнуўся ў вобласць для зняцця з уліку ў нарколага:

– Панапісвана было, што неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці ў стане алкагольнага ап’янення. Але  ж я да гэтага разу ніколі не прыцягваўся!   

З месца працы па просьбе Мікалая Шуста амаль тыдзень пісалі характарыстыку з 2-х сказаў.  Кіраўнік аддзела кадраў Валянціна Багданчык спалучыла неспалучаемае: за гады працы праявіў сябе з задавальняючага боку, па характары нястрыманы, запальчывы, на заўвагі рэагуе агрэсіўна. На пытанне, як так, адказала:

– Якая была характарыстыка, такую і напісалі. Такую, якую палічылі патрэбным.

РР: Як жа так? Калі ён агрэсіўны, то ён задавальняюча не можа паказаць сябе за 5 год працы.

Валянціна Багданчык: Прабачце, у мяне ўжо абед. 

Паводле Мікалая Шуста, ён будзе дамагацца праўды. Падаў новую скаргу ў пракуратуру на ўчастковага Дзмітрыя Гукіна за хлуслівую  характарыстыку.

img_6057

img_6060

img_6065

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.