Мікалай Статкевіч запрашае стварыць ланцуг памяці



Былы палітвязень і экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч запрасіў беларусаў ушанаваць памяць рэпрэсаваных дзеячаў культуры Беларусі. Пра гэта ён напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». «29 кастрычніка – чорная дата беларускім гісторыі, – піша ён. – У гэты дзень у 1937 НКУС расстраляў больш за 100 дзеячаў нашай культуры, пераважна пісьменнікаў. Сталінскія каты ведалі, што рабілі. Менавіта «людзі слова» ствараюць духоўную аснову нацыі, без якой яна ператвараецца ў статак. Мы вінаватыя перад нашымі пакутнікамі, бо каты, якія знішчылі іх і сотні тысяч іншых беларусаў, да гэтага часу не асуджаныя і лічацца героямі. Таму сучасныя нашчадкі катаў смела ідуць іх шляхам,” – піша Статкевіч. Ён заклікае прыйсці 29 кастрычніка ў 18:30 да сцен будынкаў КДБ і Міністэрства ўнутраных спраў на праспекце Незалежнасці, каб са свечкамі ў руках стварыць ланцуг памяці ахвяр сталінізму і нагадаць нашчадкам іх катаў аб адказнасці за злачынствы.

Беларускае Радыё Рацыя