Мікола Чарнавус правёў адзіночны пікет



Прадпрымальнік Мікола Чарнавус з Баранавічаў правёў гадзінны адзіночны пікет у дазволеным уладамі месцы: у старым парку горада. Ён прызывае баранавіцкіх індывідуальных прадпрымальнікаў і наогул беспрацоўных прыехаць 15 лютага ў Менск.

«Трэба пераадолець страх, набыць рашучасць, каб дамагчыся пазітыўных пераменаў», —  кажа Мікола Чарнавус:

— Мы хочам прыцягнуць індывідуальных прадпрымальнікаў, беспрацоўных, дармаедаў, каб яны не спадзяваліся на нешта добрае, а 15-га лютага збіраліся і прыходзілі на вуліцу Карла Маркса, трыццаць восем, каб выказаць недавер прэзідэнту.

У парку застаўся вялікі плакат з прызывам да калегаў прадпрымальнікаў і іншых незадаволеных жабрацкім жыццём. Паводле Міколы Чарнавуса, 700 баранавіцкіх прадпрымальнікаў на сённяшні дзень не могуць працаваць.

Exif_JPEG_420

Ад сумеснага пасяджэння прадпрымальнікаў і міністэрства эканомікі чакаць добрага не прыходзіцца, калі з Баранавічаў паехаў старонні для бастуючых чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя