Міколу Чарнавуса апыталі па справе пра падзеі 2011-2012 гг.



Начальнік аддзела аховы грамадскага правапарадку Баранавіцкага гарадскога аддзела міліцыі маёр Сяргей Паўленя нарэшце адшукаў справы, па якіх прадпрымальніка Міколу Чарнавуса выклікаў у якасці сведкі ўжо трэці раз. Па падзеях 2011-12 гадоў, прыцягнутых за вушы, – кажа Мікола Чарнавус:

– Хочуць Езубца Мікалая Мяфодзьевіча, былога старшыню райвыканкама, выгарадзіць, я яго назваў карупцыянерам, а гэтыя словы я ўзяў у прэзідэнта краіны. І яны яшчэ хочуць упэўніцца ў тым, што прадпрымальнікі калісьці пісалі заяву, каб закінутую ферму аддалі ў карыстанне.

А яшчэ Сяргея Паўленю моцна цікавіла, каму з карэспандэнтаў Беларускага Радыё Рацыя ён даваў копію пісьма на імя прэзідэнта Лукашэнкі. Паводле Чарнавуса, не здзіўляе, што зацікаўленасць маёра Паўлені супала з акцыяй прадпрымальнікаў у Менску. Міліцыянты добра ведалі, што Чарнавус гатоў быў ехаць туды.

Беларускае Радыё Рацыя