Міліцыянты збілі жыхара Бярозы Сяргея Каташэвіча



Супрацоўнікі Бярозаўскага РАУС у цывільным збілі 29-гадовага жыхара Бярозы Сяргея Каташэвіча. На целе мужчыны сляды шматлікіх траўмаў.

Сяргей Каташэвіч зафіксаваў збіццё і звярнуўся у пракуратуру Бярозаўскага раёна са скаргай.

2015-08-11 001

Гаворыць Сяргей Каташэвіч:

 – Мне заламваюць рукі, надзяваюць кайданкі і кідаюць тварам аб асфальт. У РУУС мяне адразу скруцілі на “ластаўку” – кайданкі за спіной, а пад іх засунулі мае ногі, каб я на жываце мог ляжаць. У гэты час пачалі мяне біць – нагамі наступалі на галаву, паднялі за кайданкі і пару разоў ударылі аб падлогу.

Пракуратура перадала справу следчаму камітэту.

„Як міліцыя разбярэцца з міліцыяй яшчэ невядома, але практыку збіцця людзей трэба спыніць”, кажа праваабаронца Сяржук Русецкі:

 – Міліцыянты пабачылі чалавека з бутэлькай піва – “распіццё ў грамадскім месцы”, можна зрабіць яшчэ адну “галачку” для плана, але гэта не значыць, што трэба збіваць людзей.

Медыкі не дапамаглі Каташэвічу. Траўматолаг Вадзім Барэйша накіраваў пацярпелага да неўролага. У медычнай картачцы запісаў, што быў збіты. Кім збіты “забыў” дапісаць.

Перад дзвярыма траўматолага Каташэвіча апярэдзіў супрацоўнік міліцыі, які з’явіўся раптоўна. У выніку траўматолаг пакінула ў картачцы суперкароткі сказ: “са слоў” і параіла збітаму папіць таблетачкі ад нерваў.

Гэта далёка не першы выпадак у Бярозе збіцця міліцыяй людзей.

Цалкам гук:

Беларускае Радыё Рацыя