Міні-фільм, прысвечаны памяці Уладзіміра Кішкурны



2 верасня 2015 года грамадскі актывіст Уладзімір Кішкурна трапіў у аўтамабільную аварыю пад Івацэвічамі, 4 верасня ў Івацэвіцкай бальніцы скончылася яго зямное жыццё.

Фільм падрыхтаваны ў межах дзейнасці Цэнтру даследванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі, у фільме выкарыстаныя архіўныя здымкі жніўня 2012 года.

Уладзімір Кішкурна (1938-2015) актыўны ўдзельнік беларускага руху.

ЧШ 80

Чарнобыльскі шлях 2002, Менск

За удзел у  мітынгах і шэсцях Уладзімір Кішкурна неаднаразова арыштоўваўся міліцыяй, асаблівы рэкорд затрыманняў быў пабіты ў 2000 годзе, калі за ўдзел  пікетах Байкот-2000 Уладзімір Кішкурна затрымліваўся міліцыяй па некалькі разоў на дзень.

142542_n

Уладзімір Кішкурна займаўся упарадкаваннем месца масавых расстрэлаў Курапаты, разам з сябрам Лявонам Садоўскім  ставіў крыжы на месцы расстрэльных ямаў.

Узгадвае сябра Уладзіміра Кішкурны, Лявон Садоўскі:

– Самые экстрэмальныя ўсталяванні крыжоў былі начныя, калі распачалася будоўля – пашырэнне дарогі. Днём „будаўнікі” руйнавалі крыжы, а ноччу мы іх аднаўлялі. Ініцыятыва сыходзіла ад Паўла Севярынца. Рэзалі дрэвы паваленыя бульдозерамі і рабілі з іх крыжы. Забралі нас тады: Севярынца, Сіўчыка, Уладзіміра Юхо разам з крыжом, якому амапавец без апазнавальных знакаў, які кіраваў нашым захопам сказаў, што закапае яго тут разам з крыжам.

 Беларускае Радыё Рацыя