Мінкульт не пацвярджае інфармацыю пра адстаўку Святлова



Міністэрства культуры не каментуе інфармацыю пра адстаўку міністра Святлова: ён актыўна працуе на карысць беларускай культуры. Нагадаем, днямі ў беларускіх СМІ з’явілася інфармацыя пра меркаваную адстаўку міністра культуры Барыса Святлова. Паводле крыніц у Міністэрстве культуры, новым кіраўніком ведамства павінен стаць рэктар Акадэміі мастацтваў Міхась Баразна. Намесніца міністра культуры Ірына Дрыга на прэс-канферэнцыі ў Менску не пацвердзіла, але і не абвергла інфармацыю пра адстаўку Святлова:

– Адно магу сказаць: зараз Барыс Уладзіміравіч вельмі актыўна працуе. Ён знаходзіцца ў працоўнай паездцы. Праводзіць вельмі важную нараду, таму можа не змог, хаця вельмі хацеў прыняць удзел у гэтай прэс-канферэнцыі. Але ён працуе, працуе актыўна і працуе на карысць нашай культуры.

Сітуацыя стане больш зразумелай пасля выбараў прэзідэнта, калі ўвесь урад краіны фармальна сыходзіць у адстаўку, хаця практычна ў большасці сваёй застаецца ў тым жа складзе, што і да выбараў.

Беларускае Радыё Рацыя