Міжнародны дзень дзяцей у Гародні



Міжнародны дзень дзяцей у Гародні адзначылі па савецкай традыцыі – з вайсковым аркестрам калона дзяцей прайшла па горадзе.

IMG_8121 1

Асноўныя мерапрыемствы праходзілі ў парку Жылібера, дзе працуюць атракцыёны ды розныя спартовыя школы. Свае здольнасці паказалі выратавальнікі, а гурткі народнай творчасці, куды ходзяць маленькія гарадзенцы, прапаноўвалі вырабы зробленыя дзеткамі.

Пра тое ці патрэбна такое свята распавядаюць самі гарадзенцы:

– Канешне такія святы вельмі патрэбныя для нашых дзяцей, яны прыходзяць сюды, бавяцца, нечаму вучацца, могуць, напрыклад у мяне, выйграць марожанае. Я лічу, што такія мерапрыемствы вельмі патрэбныя ў нашым горадзе.

– Тут усё цудоўна таму, што шмат дзяцей, для іх шмат усяго цікавага. Тут і канцэртная праграма, якая вельмі насычаная. Дзецям ёсць чым сябе заняць і як правесці час. Цудоўны дзень і ўсё як заўсёды, як у часы Савецкага Саюза.

Для жыхароў Гародні 1 чэрвеня працоўны, у адрозненні ад Менску, дзе быў выходны.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня