Міжнародны Дзень валанцёра



Міжнародны дзень валанцёра ў імя эканамічнага і сацыяльнага развіцця адзначаецца сёння ў Беларусі. Ён быў заснаваны Генеральнай Асамблеяй ААН у 1985-м годзе. Арганізацыя прапанавала ўрадам заахвочваць людзей ва ўсіх сферах дзейнасці прапаноўваць свае паслугі ў якасці добраахвотнікаў. Вядучы спецыяліст берасцейскага абласнога аддзялення Чырвонага Крыжа Алена Краснюкова падкрэсліла, што валанцёрства – гэта ў першую чаргу жаданне чалавека дапамагчы іншаму:

– Гэта хутчэй нейкая ўнутраная патрэба людзей рэалізаваць свае душэйныя якасці, таму што валанцёрства не аплочваецца. Мы імкнемся іх падрымліваць, мы даем ім развіццё, навучанне. Але прымусіць чалавека нельга, гэта робіцца добраахвотна, паводле сваіх душэўных якасцяў.

Для Беларусі пакуль валанцёрства – гэта новая з’ява, валанцёр не заўсёды знаходзіцца пад абаронай закона – дадала Алена Краснюкова. У той жа час сябры рэспубліканскай арганізацыі Чырвоны Крыж ініцыявалі прыняццё закону „Аб валанцёрстве у Беларусі”, аднак яна была адхілена ўрадам з эканамічных прычынаў.

Беларускае Радыё Рацыя