Міжнародны мастацкі дзіцячы конкурс „Рэспубліка Правоў Чалавека”



Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча запрашае дзяцей ва ўзросце ад 6 да 15 гадоў да ўдзелу ў міжнароднай версіі мастацкага конкурсу “Рэспубліка Правоў Чалавека. 25-годдзе Еўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў чалавека ў Польшчы”. Конкурс адрасаваны да дзяцей – грамадзян краін, у якіх дзейнічаюць Польскія Інстытуты (пералік Польскіх Інстытутаў можна знайсці на сайце Міністэрства.

Конкурс арганізаваны з нагоды 25-ай гадавіны (якая выпадае на 2018 год) уступлення Польшчы ў сістэму Еўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў чалавека і прызнання Польшчай юрысдыкцыі Еўрапейскага суда па правах чалавека ў Страсбургу. Конкурс папулярызуе правы і свабоды, прадугледжаныя Канвенцыяй, да якіх, між іншым, належаць права на жыццё, права на свабоду і асабістую недатыкальнасць; права на павагу да асабістага і сямейнага жыцця; свабоду думкі, сумлення і рэлігіі; права на адукацыю, права на павагу ўласнасці. Мэта Конкурсу – павелічэнне зацікаўленасці дзяцей ведамі на тэму правоў чалавека ў сучасным свеце.

Конкурсныя работы павінны адлюстроўваць захаванне палажэнняў Еўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў чалавека. Яны могуць быць выкананы любой мастацкай тэхнікай, з выкарыстаннем любых матэрыялаў (напр., аловак, фарбы); на паперы фармату А3 (плоская работа).

У міжнароднай версіі конкурсу будуць абраныя 6 лаўрэатаў – 3 ва ўзроставай катэгорыі ад 6 да 10 гадоў і 3 ва ўзроставай катэгорыі ад 11 да 15 гадоў, якія атрымаюць узнагароды згодна з палажэннямі конкурсу і дыпломы.

Работы лаўрэатаў будуць прадстаўлены ў выглядзе выставы на XI Варшаўскім Семінары, які арганізоўвае Міністэрства замежных спраў, і будуць выкарыстоўвацца асвятленні падзей, звязаных з арганізацыяй адзначэння 25-годдзя Польшчы ў сістэме Еўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў чалавека.

Конкурс праводзіцца ў дзвюх версіях – польскай і міжнароднай.

Конкурсныя работы разам з запоўненым бланкам заявы і дэкларацыяй, якія з’яўляюцца дадаткамі да палажэння, неабходна даслаць да 15 ліпеня 2017 года (улічваецца дата паштовага штэмпеля) на адрас:

Ministerstwo Spraw Zagranicznych al. J. Ch. Szucha 23 00-580 Warszawa

з допісам: Konkurs plastyczny „Rzeczpospolita Praw Człowieka. 25-lecie Europejskiej Konwencji Praw Człowieka w Polsce” – edycja międzynarodowa

Для атрымання дадатковай інфармацыі, калі ласка, лістуйце ў Міністэрства замежных спраў на адрас [email protected]

Спампаваць:

Бланк заявы на ўдзел і дэкларацыя (pdf)

Палажэнне Конкурсу (pdf)

instpol.by