Мову варожасці ў СМІ аналізавалі ў Берасці



Мову варожасці ў СМІ аналізавалі ў Берасці. У творчай прасторы незалежнага тэатру Крылы Халопа пры падтрымцы праваабарончай арганізацыі Human Constanta пачаўся рэспубліканскі «Тыдзень супраць расізму».

Прадстаўніца праваабарончага цэнтру Вясна Наста Лойка падкрэсліла, што ў рэгіёнах даволі высокі ўзровенЬ нянавісці да пэўных групаў грамадства:

— Мы бачым, усе ж такі актуальнасць гэтай тэмы ў Беларусі і праблемы. Мы не першы раз ужо арганізоўваем і нам хацелася падаць менавіта пытанне мовы нянавісці, якая, на жаль, вельмі распаўсюджана і актуальна. Першы горад Берасце, бо мы ведаем, што напрыклад «Вячэрні Брэст» уваходзіць у топ крыніц у СМІ, якія распальваюць шмат варожасці і вельмі хочацца пачаць з тэмай варожасці да канкрэтных груп. Напрыклад, мы працуем з мігрантамі, з бежанцамі. 

Мова варожасці — гэта праблема сучаснасці, небяспека заключаецца ў тым, што яе лёгка недаацаніць, ці не заўважыць, у той час, калі яна аказвае моцны ўплыў на людзей, — адзначылі ўдзельнікі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце