Мультымедыйная зала для польскай меншасці Гародні



У Генеральным консульстве Рэспублікі Польшча ў Гародні адбылося ўрачыстае адкрыццё шматфункцыйнай мультымедыйнай залы і залы ВІП. Інвестыцыя польскага Міністэрства замежных спраў накіравана на тое, каб прадстаўнікі польскай меншасці ў Беларусі і грамадзянская супольнасць Гарадзеншчыны мелі магчымасць праводзіць тут сустрэчы і мерапрыемствы.

sala1

Як зазначае выканаўца абавязкаў амбасадара Польшчы ў Беларусі Міхал Хабрас, зала будзе выконваць і функцыі пляцоўкі для пашырэння канструктыўнага дыялогу паміж краінамі:

– Верым, што гэта тая інвестыцыя, якая найлепш сябе апраўдае і будзе добра служыць палякам Гарадзеншчыны і мясцовай супольнасці.

Мультымедыйная заля Генеральнага консульства ў Гародні разлічана больш, чым на сто месцаў. Тэхнічнае забяспячэнне, якое  дае магчымасці праводзіць кінапрагляды і канцэрты, будзе выкарыстоўвацца на поўную магутнасць – запэўнілі польскія дыпламаты. Адкрыццё залі падсумавала мадэрнізацыю Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча, якая доўжылася некалькі гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня