Мядовая прэзентацыя ў Абласной бібліятэцы Гародні



Імпрэза, на якой можна было даведацца пра розныя гатункі мёду, адбылася ў Гарадзенскай абласной бібліятэцы імя Карскага. Пчаляр Міхаіл Сямашка  распавёў пра адрозненні мёда і пра кошты на сапраўдны мёд, а прадстаўнікі кампаніі “Мядовы шлях” з аграгарадку Парэчча прадставілі сваю цікавую прадукцыю з мёду.

m1

Распавядае дырэктарка кампаніі “Мядовы Шлях” Вольга Гаўрылік:

– Нашая мэта  – аб’яднаць сучасныя тэхналогіі і традыцыі нашых дзядоў, прадзедаў, каб зрабіць на высокатэхналагічным абсталяванні натуральныя і традыцыйныя прадукты.

Пчаляр Міхаіл Сямашка:

– На дадзены момант на ферме налічваецца 130 пчоласем’яў. Нашая пасека качавая, вывозім кожны год пчол на такія культуры як рапс, грэчку, збіраем верасковы мёд.

Усю прадукцыю з сабранага пчаляром мёду, а гэта мяды з рознамі дадаткамі з малінаў ды суніцаў, трускаўкаў ды чарніцаў можна было паспрабаваць на сустрэчы.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня