На агульнагарадскі сход берасцейцы запрасілі Лукашэнку



Старшыня аднаго з дамавых камітэтаў Берасця Віталь Казак палічыў, што для вырашэння праблем, якіх накапілася ў горадзе зашмат, патрэбна падключацца грамадскасці.

^3B62E9ABFC790896DB4D02762C4C25E04CFA2CCB4004EF8125^pimgpsh_fullsize_distr

Віталь Казак і Уладзімір Вялічкін

Мясцовыя чыноўнікі не спраўляюцца з гэтым. Таму вырашана правесці 4-дзённы агульнагарадскі сход з удзелам уладаў, кажа Віталь Казак:

– Бачачы тую глыбіню крызісу, у якім знаходзіцца нашая ЖКГ,  а таксама медыцына, міліцыя, адукацыя, я ініцыяваў правядзенне першага агульнагарадскога схода старшыняў дамавых камітэтаў з органамі ўлады.

Паводле Віталя Казака, дазвол на сход ён не атрымаў. Але першы дзень сходу, як і астатнія,  прымеркаваў да пікетаў кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч у мікрараёне Усходні. Начальства праігнаравала запрашэнне. На трэці дзень сходу, у суботу, які плануецца у парку Дружбы народаў, запрошаны сам Аляксандр Лукашэнка.

Беларускае Радыё Рацыя