На асобных выбарчых участках з’явіліся празрыстыя скрыні



У Гомельскай вобласці ўсталявана больш за 3700 скрыняў для галасавання. З іх 460 – гэта празрыстыя. Адзін з каардынатараў кампаніі „Права выбару” Аляксандр Шарыпаў распавёў, што на ягоным участку ў Гомелі акурат усталяваная празрыстая скрыня для галасавання.

– Я знаходжуся на ўчастку №10 Цэнтральнага раёну. На гэтым участку празрыстая скрыня для галасавання. І ад іншых маіх калег таксама паступіла інфармацыя, што ў Калінкавічах ёсць скрыня для галасавання празрыстая і ў Савецкім раёне. На іншых участках па-ранейшаму скрыні драўляныя, непразрыстыя.

Усяго ў Беларусі для выбараў усталяваныя больш за 24 тысячы скрыняў. З іх 20% – гэта празрыстыя скрыні для галасавання.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель