На «Азот» прывезлі вежу вышынёй з 16-павярховы дом



Каб прывезці на ААТ «Гродна Азот» велізарную «вежу» даўжынёй 50 метраў, транспартная кампанія рыхтавалася амаль два гады. Груз вагой 166 тон амаль тыдзень едзе на гародзенскае прадпрыемства з літоўскай Клайпеды. Яе кошт – амаль 2,9 мільёна еўра.

Гродна Азот

За чатыры дні «караван» пераадолеў 360 кіламетраў. Па тэрыторыі Беларусі, ад пераходу Адуцішкіс – Мальдзевічы ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці да Гародні, груз суправаджае берасцейская кампанія «тэнт-Транс».

Маршрут па краіне распрацоўваў сталічны дарожны навукова-даследчы інстытут. Транспартная калона едзе па дарогах мясцовага значэння, пазбягае магістраляў і аўтадарожных мастоў, так як вышыня грузу не дазваляе платформе прайсці пад імі. Рухацца транспарту дазваляецца толькі ў дзённы час.

vgr.by