На “Беларуськаліі” загінуў рабочы, трое – ў бальніцы



Адзін рабочы – загінуў, яшчэ трое – ў бальніцы. Гэта стала вынікам падзення будаўнічай люлькі на “Беларуськаліі”. Як паведамляе партал tut.by, пачата крымінальная справа па факце парушэння правілаў бяспекі будаўнічых работ, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці чалавека.

belaruskaliy-pogibli_dvoe_rabochikh-26okt2016

Па гэтым артыкуле могуць пазбавіць свабоды тэрмінам да сямі гадоў.

2belaruskaliy-pogibli_dvoe_rabochikh-26okt2016

Паводле папярэдняй версіі, прычына падзення люлькі – абрыў троса. Інцыдэнт адбыўся сёння раніцай у Салігорску. Агулам ў будаўнічай люльцы знаходзілася шасцёра чалавек.

Фота tut.by