На Берасцейшчыне падаткавікі разаслалі апавяшчэнні „дармаедам”



Непрацуючыя жыхары Бярозаўскага раёна і бацькі тых, хто жыве або вучыцца за межамі Беларусі,  атрымалі з падатковай інспекцыі так называемыя “пісьмы шчасця”, хаця лепш сказаць “цыдулькі шчасця”. На маленькіх кавалачках паперы без капертаў паведамляецца, што адрасаты павінны заплаціць збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў за 2015 год да 15 кастрычніка.

img_5983

Такое паведамленне ў многіх выклікала шок і абурэнне:

– Дастала гэтая дзяржава, якая замінае людзям жыць. Раніцай прачынаешся і думаеш, што гэтыя ўпыры яшчэ прыдумаюць.

– Які я дармаед – дай мне працу і я буду працаваць. Куды ісці. Няма куды. Нідзе не бяруць. Мне сёлета будзе 51 год.

– Чалавек, які не працуе, – не можа знайсці месца працы. І з якіх даходаў ён можа заплаціць падатак.

img_5986

Датэлефанавацца па пазначаным у цыдулцы нумеры было немагчыма. Супрацоўніца падаткавай патлумачыла, што вельмі шмат тэлефанаванняў:

– Трэба заплаціць 3 мільёны 600 тысяч, хто працаваў менш 183-х дзён у 2015 годзе і знаходзіўся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Накіравалі 7 тысяч апавяшчэнняў.

Як стала вядома з неафіцыйных крыніц, збор з дармаедаў пачалі з Берасцейскай вобласці. Каб набыць вопыт. Пакуль падаткавікі ў разгубленасці, як выканаць даручэнне па страсанні грошай з дармаедаў.

Поўная версія матэрыяла ў гукавым фармаце:

Беларускае Радыё Рацыя