На Берасцейшчыне павялічваецца колькасць крадзяжоў



У самай аддаленай ад раённага цэнтра Бяроза вёсцы Лясковічы ўсё болей крадзяжоў. У розныя часы ўлады ссылалі ў вёску розных маланадзейных грамадзян, тут нават існавала спецкамендатура. Па словах старасты вёскі Пятра Руцкага, амаль няма такой хаты, дзе б не пабывалі злодзеі. Скаргі ўладам і ўчастковаму пакуль не прынеслі плёну, – гаворыць стараста:

– Усе беспрацоўныя і толькі крадуць. Кожны дзень кагосьці абкрадаюць. Міліцыя спіць. Адны на верандзе паклалі сала з мясам, зайшлі ў хату на пяць хвілін, і няма нічога. Усе есці хочуць. З кожным днём толькі горш робіцца. Колькі ўжо чакаць. Нарабілі дармаедаў. І нікому яны не патрэбныя. Маўляў, самі разбірайцеся.

Паводле ўчастковага Сяргея Манцевіча, міліцыя ведае, што адбываецца ў вёсцы і працуе ў гэтым накірунку:

– Усе факты ў нас зарэгістраваныя, праводзяцца праверкі. Зараз мы праводзім праверку крадзежа прадуктаў харчавання. На колькі я ведаю, узбуджана крымінальная справа.

Пракуратура Берасцейскай вобласці адзначае рост крадзяжоў, у мінулым годзе амаль на 12%. У бягучым ужо адзначана павелічэнне крадзяжоў з дачных домікаў. Злодзеі бяруць усё: ад прадуктаў,  пасцельнай бялізны і адзення, да інвентару і будаўнічых матэрыялаў.

Цалкам матэрыял у гукавым фармаце:

Беларускае Радыё Рацыя