На Берасцейшчыне плануюць прышчапіць 40% насельніцтва



Прышчапіць каля 40% насельніцтва ў Берасцейскай вобласці – у планах на гэты зімовы сезон. Прышчэпкі – гэта адзін з самых эфектыўных способаў клопату пра здароўе ў халодны перыяд, – адзначае галоўны дзяржаўны санітарны лекар Берасця і Берасцейскага раёну Генадзь Радчанка:

Ёсць і іншыя спосабы – той самы здаровы лад жыцця, а таксама народныя метады. Але ў любым выпадку самы эфектыўны спосаб абароны – гэта ўсё ж такі імунізацыя. Асабліва ў арганізаваных калектывах – і ў дзіцячых, і ў дарослых. Асабліва сярод групаў рызыкі. Ахоп імунізаваных у такіх калектывах павінен складацца не менш 75%.

У Беларусі сёлета дазволены да прымянення і ўжо закуплены для імунізацыі пры аказанні платных паслугаў насельніцтву вакцыны з Нідэрландаў, Францыі і Расеі. Шэраг групаў насельніцтва можа зрабіць прышчэпкі бясплатна.

Беларускае Радыё Рацыя