На Берасцейшчыне ўшануюць памяць Касцюшкі і Каліноўскага



Берасцейская сацыял-дэмакратычная супольнасць вырашыла адзначыць угодкі з дня народзінаў кіраўніка Паўстання 1863-1864 гадоў Кастуся Каліноўскага. Акрамя таго, яны збіраюцца ўшанаваць яшчэ і постаць Тадэвуша Касцюшкі – героя Польшчы, ЗША і Беларусі, які нарадзіўся на Берасцейшычне, кажа старшыня Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі:

– У пачатку лютага мы адзначаем дні народзінаў нашых  нацыянальных герояў Кастуся Каліноўскага і Тадэвуша Касцюшкі. Гэта выбітныя асобы беларускай гісторыі. Нашая арганізацыя штогод адзначае гэтыя даты. Сёлета мы выдалі адмысловы буклет.

Таксама актывісты сумесна з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці збіраюцца прыняць удзел у афіцыйных мерапрыемствах на малой Радзіме Тадэвуша Касцюшкі ў Мерачоўшчыне, якія маюць адбыцца сёлета. Буклет з інфармацыяй аб героях можна ўзяць у распаўсюднікаў альбо на офісе партыі.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце