На Бярозаўшчыне адзначылі Наўскі чацвер



На Бярозаўшчыне у нешматлікіх вёсках на чацвёрты дзень пасля Вялікадня людзі наведваюць могілкі, прыбраныя яшчэ да Уваскрасення Хрыстова.

IMG_4216

У гэты дзень у Лясковічы з’язджаюцца людзі з розных гарадоў і нават з суседніх краін на малую радзіму, каб наведаць магілы родных і сустрэцца з яшчэ жывымі сваякамі і аднавяскоўцамі, кажа кандыдат фізіка-матэматычных навук і краязнаўца Анатоль Гладышчук:

– Гэтае свята не ўсе святкуюць, бо яно ідзе яшчэ з тых часоў, калі хрысціянства тут не было. Гэтае свята паганскае, але яно засталося. Наўскі – гэта покліч духаў, покліч нашых продкаў. Тое, што гэтая традыцыя засталася, гаворыць пра тое, што нашыя карані – тясячагадовыя. І гэта вельмі сімвалічна, што яно існуе тут, на нашай зямлі.

Жыхары Лясковіч лічаць, што Наўскі не сыдзе ў нябыт, але  з часам наведванне могілак у Наўскі чацвер можа не быць такім шматлюдным. Яго заменіць Радаўніца, якую зрабілі выходным днём і ёсць лепшая магчымасць прыехаць ляскоўцам, што не жывуць у вёсцы, для наведвання родных магіл.

Беларускае Радыё Рацыя, Лясковічы