На Дзень маці – падарункі для шматдзетных маці



У Беларусі 14 кастрычніка адзначылі Дзень маці. З гэтай нагоды Бярозаўскі аддзел культуры зладзіў канцэрт, а шматдзетныя маці – атрымалі падарункі.

“Ня так часта жанчыны ў правінцыі  могуць парадаваць сябе святочным адпачынкам. Асабліва калі ў цябе пяцёра дзяцей, а  муж зарабляе грошы ў Маскве”, – кажа шматдзетная маці з Белаазёрска:

– Спраўляемся. Было б добра, каб тата заўсёды дома быў.

 – Цяжка гадаваць.

 – У мяне тры сыны. Мяне яны любяць і цэняць.

 – Я напэўна прайшла ўсё ў гэтым жыцці. І сама выхавала дзіця. У мяне дарослая дачка. Усе дзякуюць, бо добра выхавала.

 – У мяне дзіцёнку 9 гадоў. Я ў 17 год пабралася шлюбам. Канешне, было цяжка. Мы трымаем вялікую гаспадарку. Мне трэба каб было ўсяго і як маго больш. Не будзеш працаваць – не будзеш жыць.

Дзень маці адзначаўся разам з праваслаўным святам – Пакровы Прасвятой Багародзіцы.

Беларускае Радыё Рацыя