На дзесяць пікетоўшчыкаў столькі ж міліцыянтаў



Бярозаўская міліцыя на абслугоўванне 10 пікетоўшчыкаў 27 ліпеня выдзеліла 10 супрацоўнікаў: 5 афіцэраў старэйшага складу і 5 – сярэдняга. Пікет, які будзе праходзіць гадзіну, міліцыяй будзе абслугоўвацца  тры з паловай гадзіны.

Як патлумачылі праваахоўнікі, для абследавання стадыёна. У той час, як пікетоўшчыкам патрэбна  20 метраў каля ўваходу на стадыён.

„Кошт абслугоўвання міліцыяй для трох заяўнікаў пікету абыйдзецца звыш 4 мільёнаў рублёў”, – кажа адзін з заяўнікаў пікету Сяржук Русецкі:

– Сярод двух заяўнікаў пікету дзве пенсіянеркі, якім толькі палову пенсіі трэба аддаць за абслугоўванне пікета міліцыяй. Магчыма ў міліцыі таксама ёсць нейкі план платных паслугаў і яны вырашылі за кошт таго, што некалькі чалавек выкажуць сваё меркаванне з нагоды 25-х угодкаў абвяшчэння прыняцця дэкларацыі пра суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, выканаць гэты план, альбо зарабіць сабе дабаўку да заробкаў.

Паводле Русецкага, такая высокая цана можа стаць перашкодай для правядзення пікету. Але такую дамову яны будуць абскарджваць.

Беларускае Радыё Рацыя