На Гарадзеншчыне адзначаць 130-годдзе Уладзіслава Талочкі



Сябры Беларускай хрысціянскай дэмакратыі стварылі на Гарадзеншчыне аргкамітэт ушанавання памяці выбітных хрысціянскіх дэмакратаў і дамовіліся адсвяткаваць 130-годдзе гарадзенца Уладзіслава Талочкі.

Мерапрыемствы будуць прысвечаны 100-годдзю Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, паведаміў кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі Мікалай Баўсюк:

– Талочкі – гэта вядомае прозвішча на Гарадзеншчыне, там вёска ёсць Талочкі. Людзі інтэлігентныя, са знакамітых родаў, будзем шукаць іх знаёмых, сваякоў. Чалавек, які змагаўся за беларушчыну ў тыя польскія часы, калі кожнага католіка лічылі палякам.

З лідараў гістарычнай БХД з Гародняй, акрамя ксяндза Уладзіслава Талочкі, звязаныя таксама доктар філасофіі і тэалогіі Язэп Рэшаць ды настаўніца Тэкля Станішэўская.

Беларускае Радыё Рацыя