На Гарадзеншчыне у кожнай дзесятай кватэры – хуткасны інтэрнет



На Гарадзеншчыне колькасць карыстальнікаў аптычна-валаконнымі інтэрнэт-лініямі перавысіла пацьдзесят тысяч абанентаў.

Фактычна у кожную дзесятую кватэру пракладзеныя самыя хуткасныя і якасныя на сённяшні дзень лініі сувязі.

На тэрыторыі Прынёмання, як і па ўсёй краіне, манапалістам у гэтай сферы з’яўляецца прадпрыемства “Белтэлекам”, што па сутнасці пазбаўляе карыстальнікаў альтэрнатыўнага выбару:

Не кожны правайдар пацягнуў бы стварыць сваю ўласную інфраструктуру. Гэта, вядома бы станоўча паўплывала на рынак коштаў і актывізавала бы і той жа “Белтэлекам” ды іншыя гульцоў на гэтым рынку да зніжэння коштаў.

Гарадзенская філія “Белтэлекаму” абслугоўвае амаль паўмільёна абанентаў тэлефоннай сувязі, чвэрць мільёна з якіх карыстаюцца паслугамі інтэрнэта і сто сорак тысяч – лічбавым тэлебачаннем.

Беларускае Радыё Рацыя