На Гарадзеншчыне ўпершыню назіралі ісландскага пясочніка



Падчас восеньскага назірання за птушкамі на Гарадзеншчыне ўпершыню зарэгістравалі рэдкую птушку. Яе амаль немагчыма ўбачыць на нашых тэрыторыях. Птушка мае назву ісландскі пясочнік, яе заўважылі на спушчанай сажалцы рыбгаса ў Бераставіцкім раёне.

1466666537

Фота gurkov2n.jimdo.com

Гаворыць Зміцер Вінчэўскі, рэдактар сайту birdwatch.by:

– Гэты кулік, па-першае, жыве толькі ў арктычнай тундры, на арктычных астравах. І ў нас яго можна ўбачыць зрэдку толькі падчас пралёту. Ісландскі пясочнік для Беларусі птушка адмысловая. Таму што афіцыйна яна азначаная ўпершыню толькі ў 2004 годзе, і з гэтага часу штогод азначаецца ў невялікай колькасці – у асноўным падчас восеньскага пралёту. Для Гарадзеншчыны гэта першае назіранне віда.

Птушку зафіксавалі ў часе 13-га Адкрытага чэмпіянату па спартовай арніталогіі. Беларускія арнітолагі запрашаюць далучацца да восеньскага назірання за птушкамі.

Беларускае Радыё Рацыя