На Гарадзеншчыне ўшанавалі 71-ую гадавіну аперацыі „Вострая брама”



Генконсульства Польшчы ў Гародні супольна з непрызнаваным уладамі Саюзам палякаў арганізавалі ўрачыстасці прысвечаныя 71-й гадавіне аперацыі АК „Вострая брама”.

ostra_brama8

Захаванне гістарычнай памяці, па словах актывісткі Саюза палякаў Тэрэсы Пятровай, адзін з галоўных накірункаў дзейнасці самай вялікай арганізацыі нацыянальнай меншасці ў Беларусі:

– У гэтым годзе вельмі шмат моладзі далучылася да нас, але моладзь не 18-гадовая, а 30-40 гадоў у якіх падрастаюць малыя дзеці. Яны хочуць запрасіць гэтых дзяцей, каб яны гэта бачылі – гэта мяне вельмі цешыць.

Урачыстасці па ўшанаванню памяці жаўнераў Арміі Краёвай, якія загінулі падчас аперацыі “Вострая брама”, адбываюцца з 1999 года. Ініцыятарамі мерапрыемства былі сябры Смаргонскай суполкі Саюза палякаў і непасрэдны ўдзельнік падзей ліпеня 1944 года Ян Кузьма. З часам іх ініцыятыва пераўтварылася ў штогадовую акцыю, якая ахоплівае дзясяткі населеных пунктаў па ўсёй вобласці.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня