На Глыбоччыне адзначылі Дзень Волі



Глыбоцкія грамадскія актывісты разам з сябрамі з Шаркоўшчыны сустрэліся, каб ушанаваць памяць патрыётаў-землякоў і павіншаваць адзін аднаго.

Па словах актывісткі з Глыбокага Юліі Букі, трэба такое важнае свята адзначаць больш маштабна.

–  Ідучы сюды, мяне падвёз нейкі добры чалавек. Я расказала яму, якое ў нас свята, што мы збіраемся адзначыць яго, то ён мяне адразу павіншаваў. Я падзякавала яму. А пасля расказала гісторыю. Няма інфармацыі. А дзеці, якія сядзяць у інтэрнэце, вядома, не глядзяць тыя сайты, на якіх расказваецца пра гэты дзень. Ды ў сем’ях пра гэта не гавораць, не ведаюць.

Грамадскія актывісты наведалі магілу Альберта Бацяноўскага, сябра „Саюза беларускіх патрыётаў”, усклалі  кветкі ля помніка былому прэм’ер-міністру БНР Вацлаву Ластоўскаму і ля мемарыяльнай дошкі ў гонар Клаўдзія Дуж-Душэўскага, аўтара бел-чырвона-белага сцяга.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае

Фота аўтаркі