На «Казлоўшчынскіх прысмаках” былі бульба і капуста



У вёсцы Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна з самай раніцы пачалося раённае свята “Казлоўшчынскія прысмакі”.

Нягледзячы на халоднае надвор’е людзей прыйшло і прыехала на свята даволі шмат. Але найбольш вяскоўцы і гараджане сабралася каля грузавых аўтамашых, дзе прадавалі капусту і бульбу. Вельмі актыўна ўсе куплялі капусту па цане ад 2 да 3,5 рублёў.

Праўда, у гэты дзень працавалі і розныя выставы, быў канцэрт “Душа народа жыве ў песні”, а таксама дзіцячыя атракцыёны і конкурсы.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Дзятлаўскі раён

Фота аўтара