На магіле айца Аляксандра Надсана паставілі помнік



5 сакавіка на могілках св. Панкрата ў паўночным Лондане адбылося адкрыццё помніка на магіле айца Аляксандра Надсана. Аўтар помніка — скульптар Гэнік Лойка.

Абрад асвячэння помніка служыў біскуп Глеб Ланчына з а. Сяргеем Стасевічам, паведамляе Згуртаванне Беларусаў у Вялікабрытаніі.

На адкрыцці былі актывісты аб’яднання, сябры і знаёмыя айца Надсана.

Біскуп Глеб Ланчына звярнуўся да прысутным з казаннем; а. Стасевіч звярнуў увагу на сімвалізм у выкананні гэтага помніка. Напрыканцы яны таксама адслужылі кароткую малітву за памерлых перад магіламі біскупа Часлава Сіповіча, а. Германовіча, а. Гарошкі ды іншых беларусаў, якія знаходзяцца побач. Абрад завяршыўся спевам беларускага духоўнага гімна «Магутны Божа», паведамляе svaboda.org.