На маці добраахвотніка з пазыўным “Зубр” здзейснены напад



Днямі пад Менскам, непадалёк ад чыгуначнага прыпынку “Зялёнае”, быў здзейснены напад на маці добраахвотніка з пазыўным “Зубр”, які ваюе з прарасейскімі сепаратыстамі на баку ўкраінскіх вайскоўцаў у складзе тактычнай групы “Беларусь”.

 

Пра тое, як гэта адбылося, нашаму карэспандэнту расказала сама спадарыня Вольга:

– Калі я сядзела на станцыі, то пазнаёмілася з жанчынай. Мы размаўлялі пра “Зубра” – майго сына. Вакол былі людзі. Пасля мы працягнулі размову ў электрычцы, я паказвала фотаздымкі. Я баюся, што гэтым магла нейкага справакаваць. Я ішла па лесе і раптам пачула ззаду крокі. Калі я азірнулася, то ўбачыла мужчыну з паленам у руках. На мяне пасыпаліся ўдары, і я зразумела, што зараз ён мяне заб’е. Калі б мяне проста хацелі напалохаць, то выскачылі б з лесу, памахалі б палкай і ўсё. Але мяне хацелі забіць. Я змагла ўцячы. Я проста хачу жыць.

Беларускія праваахоўныя органы і спецслужбы пільна адсочваюць тых беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць за Украіну. Пад ціск нярэдка трапляюць і іх сваякі. Пры гэтым амаль вольна адчуваюць сябе тыя, хто ваюе на баку прарасейскіх сепаратыстаў.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя