На мяжы з’явіцца «электронная брама» для аўтамабілістаў



На беларускай мяжы з’явіцца «электронная брама» для аўтамабілістаў. Сістэма аўтаматычнага пагранічнага кантролю, якая выкарыстоўвае прынцып электроннай біяметрычнай ідэнтыфікацыі асобы, можа з’явіцца ў аўтадарожных пунктах пропуску на мяжы Беларусі.

Пра гэта БелТА паведаміў старшыня Дзяржпагранкамітэта Леанід Мальцаў. «Такі прынцып сёння ўжо дзейнічае ў многіх сусветных аэрапортах. Гэта дазваляе не толькі значна спрасціць працэс пашпартнага кантролю і паскорыць перасячэнне мяжы з выкарыстаннем „электроннай брамы”, але і падвысіць ровень бяспекі. Ёсць перспектывы іх прымянення і ў найбольш загружаных аўтадарожных пунктах пропуску », – сказаў ён.

Эксперымент па ўкараненні «электроннай брамы» ўдала завершаны ў мінулым годзе ў Нацыянальным аэрапорце Менска. За месяц працы праз гэта абсталяванне прайшло каля 4 тыс. пасажыраў.

Фота з сайта gomel.today