На Палессі адзначылі Дзяды



Пінскія вернікі штогод 2 лістапада ўшаноўваюць памяць продкаў. Святая Імша, прысвечаная ўспаміну памерлых, прагучала на ўсіх чатырох могілках Піншчыны, дзе ёсць пахаванні каталікоў.

1170361

Гісторык-краязнаўца Эдуард Злобін паведаміў, што старэйшае пакаленне пінчукоў перадае моладзі добрыя парады, як годна ўшаноўваць памяць памерлых:

– Перадусім гэта не прыняцце тых традыцыяў, калі кладуць на магілы цукеркі, яйкі, пячэнне, калі выпіваюць ля магілаў. У дні памяці абавязкова трэба было прыйсці на могілкі, навесці там парадак. І калі ты ведаеш, што няма каму даглядаць суседнія магілы, то ты абавязаны навесці парадак і ля суседніх пахаванняў.

На пінскіх старажытных могілках традыцыйным месцам правядзення святой Імшы за памерлых з’яўляецца крыж, усталяваны ў гонар касцёлу Маці Божай Балеснай, які знішчыла атэістычная ўлада ў 1960-х гадах.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя